Беларуская Служба

Біскуп Ян Сабіла распавёў пра Вігілію Божага Нараджэння

24.12.2024 13:12
Рымска-каталіцкая царква, а таксама пратэстанцкая царква і некаторыя ўсходнія цэрквы святкуюць Вігілію Божага Нараджэння. Свята, устаноўленае ў памяць прышэсця ў свет Сына Божага - Ісуса Хрыста.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Łukasz Gągulski

Вігілія Божага Нараджэння — час блізкасці, дзялення аплаткам, а полымя свечкі, што гарыць на стале, сімвалізуе нованароджанага Езуса Хрыста. Дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Собіла нагадаў, што вігілія Божага Нараджэння мае вялікае значэнне.

«Каб мы маглі адкрыць свае сэрцы, каб Пан, які прыходзіць з нябёсаў, Збаўца, Месія, знайшоў куток у нашых сэрцах, а лепш самае важнае першае месца, каб Ён мог там спачыць, як маленькае Дзіця, каб Бог, які плача над лёсам свету, мог супакоіцца ў маім сэрцы», — сказаў біскуп Ян Сабіла.

Калядны вечар нясе ў сабе шмат святасці і шмат таямніц Збаўлення.

«Бог здзяйсняе Збаўленне, якое пачынаецца з прыйсця Езуса на Зямлю, а кульмінацыяй нашага Збаўлення будзе Галгота і Уваскрасенне Пана», — нагадаў пастар.

А 19.00 Папа Рымскі адчыніць Святыя Дзверы ў базыліцы святога Пятра, распачаўшы ўрачыстасць надыходу 2025 года. Пасля адкрыцця Святых дзвярэй Пантыфік адправіць святую Імшу ў ватыканскай базыліцы.

«Святы Айцец Францішак прывядзе нас у асаблівы час ласкі, калі ў свеце будзе так шмат войнаў, хваляванняў, зла, — каб Бог злітаваўся над намі і вярнуў нам годнасць, каб таксама вярнуў надзею на збаўленне нашай айчыны і ўсяго свету, каб спыніць вайны, якія адбываюцца ў розных частках свету», — нагадаў святар.

Заўтра апоўдні ў 12.00 Папа Рымскі выступіць з пасланнем і ўдзяліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» з цэнтральнай лоджыі ватыканскай базылікі.

26 снежня, у свята святога Стэфана, першамучаніка, а 9.00 Святы Айцец адчыніць Святыя Дзверы і адслужыць святую Імшу ў рымскай турме Rebibbia. У гэты ж дзень а 12.00 адбудзецца малітва “Анёл Панскі” на плошчы святога Пятра.

ПР/юл